top of page

Паважаныя наведвальнікі!

Мы рады Вас вітаць на нашым сайце. Наш сайт з’яўляецца своеасаблівым вынікам абласнога педагагічнага праекта “Творчае развіццё навучэнцаў праз вывучэнне этнакультурных рэгіянальных традыцый у адукацыйным працэсе”, які  быў паспяхова рэалізаваны ў дзяржаўнай установе адукацыі “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці“ на працягу 2018-2021 гадоў. Мы рады падзяліцца нашымі здабыткамі плённай трохгадовай працы. Гэта і звесткі пра Слуцк і нашых землякоў, і творчыя работы навучэнцаў: малюнкі, сувенірныя вырабы, фота- і відэаматэрыялы, сцэнарыі мерапрыемстваў, інтэрактыўныя плакаты, электронная кніга. Спадзяёмся, што вы даведаецеся шмат карыснага і цікавага аб цудоўным куточку Беларусі – Случчыне.

bottom of page