top of page

Архітэктурныя помнікі Случчыны

Камерцыйнае вучылішча

коммерческое училище.jpg
изображение_2021-03-02_101701.png

Будынак пабудаваны ў 1912 годзе. Корпус камерцыйнага вучылішча стаў адным з самых прыкметных збудаванняў горада. Ён быў “Г”-падобны ў плане, двухпавярховы, з паўпадвальным паверхам, пакрыты двухсхільным дахам. Неатынкаваныя фасады ўпрыгожвалі выкладзеныя з цэглы нішы, паяскі, ваконныя ліштвы. Гэта быў узор распаўсюджанай у тыя часы “цаглянай архітэктуры”. Рысы стылю “мадэрн” яму надавала спалучэнне на галоўным фасадзе двух нераўназначных частак, кожная з якіх, у сваю чаргу, будавалася па прынцыпе сіметрыі, а разам яны зліваліся ў агульную сцяну галоўнага фасада. Жывапісная фактура падмурка, выкладзенага з буйнага бутавага каменю, кантраставала з роўнымі радамі цэглы вышэйшых паверхаў. У цэлым архітэктура будынка вызначалася насычаным знешнім дэкорам, ускладнёнасцю асобных формаў.

На вучобу прымаліся хлапчукі з 12 гадоў. Навучанне было платным. Больш шасцідзесяці працэнтаў навучэнцаў складалі дзеці слуцкіх мяшчан, сустракаліся нашчадкі чыноўнікаў і дваран, меней – вяскоўцы.

Гарадскі краязнаўчы музей

музей.jpg
музей 1.jpg

Вядомым помнікам архітэктуры ў Слуцку з'яўляецца галоўны корпус гарадскога краязнаўчага музея, пабудаваны ў  1789 або 1798 годзе. Спачатку гэта быў панскі маёнтак, пазней быў перададзены гораду і стаў Домам дваранскага сходу. Музейная экспазіцыя ў ім размяшчаецца з 1966 года, а перад тым тут знаходзіліся клуб ПМК, рэдакцыя раённай газеты, райкам камсамола. Пасля рэвалюцыі таксама дзейнічаў рабочы клуб.

Духоўная семінарыя

духовное училище.jpg
медколледж.jpg

 Будынак духоўнай семінарыі. Пабудаваны 1885 годзе ў традыцыях позняга класіцызму. П-падобны, з бакавымі выступамі-рызалітамі з боку галоўнага фасаду. Цэнтральная частка выдзялялася ўваходным тамбурам і ступенчатым атыкам. Пасля ўсталявання Савецкай улады духоўнага вучылішча не стала. Будынак прыстасавалі пад казармы пяхотнага палка Чырвонай Арміі. Пасля вайны ў ім размяшчалася педагагічнае вучылішча,  з 1954 г. – сельскае прафтэхвучылішча. Цяпер ў гэтым будынку размешчаны Слуцкі медыцынскі коледж.

Свята-Міхайлаўская царква

unnamed (2).jpg
свята михайловская церковь.jpg
unnamed (1).jpg

 Старэйшы помнік архітэктуры ў Слуцку – будынак Свята-Міхайлаўскай царквы – помнік беларускага драўлянага дойлідства другой паловы  18 ст. У архітэктуры храма выкарыстаны  элементы стылей барока і позняга класіцызму.

Паштовая станцыя

почтовая станция.jpg

Паштовая станцыя – комплекс паштовай станцыі быў узведзены ў другой палове 1840-х гадоў. Пабудавалі яго на правым боку шашы на выездзе з горада ў бок Брэста (цяпер знаходзіцца па адрасе: вуліца Леніна, дамы № 153, 155, 157, 159). Галоўны корпус, што знаходзіцца пасярэдзіне, уключае памяшканні для наглядчыка, афармлення дакументаў, месца для падарожнікаў. Па яго баках сіметрычна пастаўлены два аднолькавыя флігелі: адзін для фурманаў, другі выкарыстоўваўся як кладоўка для захавання неабходных у гаспадарцы прылад. Будынкі злучаны між сабой мураванымі сценкамі з уязднымі брамамі. За імі – прамавугольны двор, які некалі быў брукаваным і меў пасярэдзіне калодзеж. З тылу комплекс замыкае «П» падобны гаспадарчы будынак, у якім у свой час знаходзіліся стайні, паветка для фурманак, захоўвалася сена. Усе пабудовы аднапавярховыя. Па рангу Слуцкая станцыя адносілася да трэцяга класа, які патрабаваў, каб пры ёй на стайні мелася 18–19 коней. Лічба гэта магла карэкціравацца. Напрыклад, звесткі за 1865 г. прыводзяць, што на Слуцкай станцыі мелася 25 коней, а службу пры ёй неслі 9 фурманаў.

У пазнейшыя часы ў будынках Слуцкай паштовай станцыі размяшчаліся розныя дарожныя службы. Цяпер частка будынкаў занята пад жыллё, іншыя перыядычна здаюцца ў арэнду розным установам.

Гімназія № 1

Слуцкая_гимназия.PNG
гиназия Напалеон Орда.jpg
гимназия.jpg

Гімназія № 1 города Слуцка – старэйшая школа на тэрыторыі Беларусі, заснавана князем Янушам Радзівілам у 1617 годзе.  Слуцкую гімназію за высокі узровень выкладання называлі “Слуцкімі Афінамі”. Яна нават мела свой статут – «Статут Слуцкой школы», які быў надрукаваны ў Любчы ў 1628 г. Сярод выпуснікоў Слуцкай гімназіі Ілля Капіевіч, Эдвард Ваніловіч, Альгерд Абуховіч, Вітальд Цэраскі, Сямён Косберг, Язэп Дыла і многія іншыя.

Капліца св. Варвары

каплица.jpg

Адметным сімвалам сучаснага Слуцка стала невялічкая, утульная, нібы цацачная драўляная капліца св. Варвары, узведзеная ў 1995г. каля рэчкі па вул. М.Багдановіча.

bottom of page