top of page

Славутыя імёны Случчыны

софия Слуцкая.jpg

Соф’я Слуцкая (1 мая 1585–19 марта 1612) – слуцкая княгіня, праваслаўная святая, заступніца зямлі Слуцкай, ахоўніца цяжарных жанчын. У 2000 годзе ў Слуцку быў устаноўлены помнік у гонар Соф’і Слуцкай.

изображение_2021-03-01_102746.png

Анастасія Слуцкая (1473–1524) – слуцкая княгіня, беларуская Жанна д’Арк. Неаднаразова ўставала на чале войска і бараніла Слуцк ад набегаў татар.

Настасся, княгіня Слуцкая, сваіх баяр

Паслала перахапіць палахлівых татар.

Шмат іх пад Капылём было забіта

І горлам ля Пятровіч заплаціла мыта.

                                     М. Стрыкоўскі

У 2016 годзе ў Слуцку з’явіўся помнік ў гонар Анастасіі Слуцкай.

Альгерд абухович.jpg

Альгерд Абуховіч (6 жніўня 1840 –  10 жніўня 1898), беларускі паэт, перакладчык, мемуарыст, навучэнец Слуцкай гімназіі, жыў і працаваў у Слуцку, дзе і пахаваны.

антон Алешка.jpg

 Антон Алешка (1 лютага 1913 - 13 верасня 1971) – урач, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР, кансультаваў І. Шамякіна пры напісанні рамана “Сэрца на далоні”. У гонар Антона Алешкі названа адна з вуліц горада Слуцка.

Акулов.jpg

 Акулаў Уладзімір Іванавіч – мастак-жывапісец і графік. Нарадзіўся ў   г. Баранавічы 23.04.1954 г. Вучыўся ў СШ №2 г. Слуцка. Займаўся ў народнай студыі выяўленчага мастацтва “Вытокі” Слуцкага ЦДТ.  Працаваў выкладчыкам выяўленчага мастацтва і мастаком-афарміцелем у розных установах Слуцка, Слуцкага раёна. Прымае ўдзел у групавых выстаўках сучаснага беларускага авангарднага мастацтва ў гарадах рэспублікі, выстаўляўся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Талліне, Мюнхене. Варшаве, Антверпене. Работы мастака знаходзяцца ў прыватных зборах Слуцка, Мінска, шэрагу замежных збораў, у тым ліку ў Польшчы, Германіі, Югаславіі.

Akulov2.JPG
Бык_500 Акулов.jpg
Алена Василевич.jpg

 Алена Васілевіч – беларуская пісьменніца, нарадзілася   22 снежня ў 1922 годдзе на Случчыне. Заслужаны работнік культуры, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Напісала болей 20 кніг. Найбольш вядомы твор – тэтралогія “Пачакай, затрымайся…”

М Басалыга фота.jpg
43_ David_Gradzenski_М Басалыга.jpg

  Міхаіл Самуілавіч Басалыга – мастак-графік. Нарадзіўся 1 мая 1942 г. у Слуцку. Вучыўся ў СШ №10. Выпускнік народнай студыі выяўленчага мастацтва “Вытокі” Слуцкага ЦДТ. Працуе пераважна ў галіне кніжнай графікі. Работы Міхаіла Басалыгі экспанаваліся на рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных выстаўках. Іх бачылі ў Алжыры, Балгарыі, Венгрыі, ЗША, Японіі і шэрагу іншых краін. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў (Мінск), музеях іншых беларускіх гарадоў, у дзяржаўных і прыватных зборах шэрагу краін свету.

М Басалыга.jpg
Бітва пад Оршай_М Басалыга.jpg
Уладзимир Басалыга.jpg
Sabor_500 У Басалыга.jpg
Gimnaz_Басылыга У.jpg

  Уладзімір Самуілавіч Басалыга – мастак-графік (1 мая 1942 – 7 ліпеня 2020). Вучыўся ў СШ №10. Выпускнік народнай студыі выяўленчага мастацтва “Вытокі” Слуцкага ЦДТ. Працаваў у тэхніках літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі. Працаваў галоўным мастаком Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР, выкладчыкам і дэканам мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў. У 2001– 2007 гадах з’ўляўся старшынёй Беларускага саюза мастакоў. Большасць творчых работ Уладзіміра Басалыгі тэматычна звязаны з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі. Сярод іх: серыя «Помнікі дойлідства Беларусі»,  серыя «Мова наша родная», серыя «Радзіма мая дарагая». У тэхніцы каляровай літаграфіі зроблены шэраг работ, прысвечаных помнікам гісторыі і архітэктуры Слуцка – «Мікалаеўскі сабор», «Слуцкая гімназія», «Слуцкая жаночая гімназія». За асабістыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва ў 1991 г. узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны. Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжрэспубліканскіх конкурсаў па мастацкаму аздабленню кнігі, за ўдзел у якіх мастаком атрымана больш за сорак дыпломаў.

basalyha уладзимир.jpg
Літара Б 1987 г_500.jpg
Голуб У.jpg

  

Голуб Уладзімір Пятровіч – мастак-жывапісец. Нарадзіўся 07.11.1953 г. у Слуцку. Займаўся ў народнай студыі выяўленчага мастацтва “Вытокі” Слуцкага ЦДТ. Працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, партрэта, сюжэтнай карціны.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва, Мастацкім фондзе Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім музеі імя М.Шагала, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Навагрудскім і Слуцкім краязнаўчых музеях, іншых дзяржаўных і прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Германіі, Галандыі, Італіі, Іспаніі, Ізраіля, Швецыі.

З серыі Шыцікі_500.jpg
14.JPG
15.JPG
Алена Киш.jpg
001_500.jpg

   Алена Кіш (1889-1949) – народная мастачка. Нарадзілася ў мястэчку Раманава Слуцкага павета (цяпер вёска Леніна Слуцкага р-на) у сялянскай сям'і. Спецыяльнай мастацкай адукацыі не атрымала. Аўтар маляваных насценных дываноў з фантастычна-алегарычнымі сюжэтамі («Рай», «У райскім садзе», «Дзева на водах»), якія ствараліся пад час вандровак па вёсках Случчыны. Арыгінальныя па сюжэтах, не маючыя аналогій у народным беларускім мастацтве, яе работы, у якіх спалучаюцца дэкаратыўна-арнаментальны і сюжэтны жывапіс, ставяць імя мастачкі ў шэраг сусветна вядомых мастакоў-прымітывістаў. Цяпер маляваныя дываны Алены Кіш захоўваюцца ў Заслаўскім музеі народнай творчасці. Вядомасць імя мастачкі набыло пасля 1-й Рэспубліканскай выстаўкі народных маляваных дываноў (1978), дзе работы Алены Кіш, знойдзеныя і адрэстаўрыраваныя мастаком Уладзімірам Басалыгам, былі выстаўлены ўпершыню.

81_Rai_500.jpg
Lіst_da_kahanaga.jpg
изображение_2021-03-01_115206.png
садин 1.jpg

   Садзін Уладзімір Сцяпанавіч (19.03.1924–23.02.2010) – мастак-графік і жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў сяле Чыркова Лунінскага раёна Пензенскай вобласці (Расія) ў сялянскай сям’і. З 1945 г. жыў і працаваў у Слуцку. З’яляецца заснавальнікам народнай студыі выяўленчага мастацтва “Вытокі” Слуцкага ЦДТ. З’яўляўся членам Беларускага саюза мастакоў, узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай адукацыі», заслужаны работнік культуры БССР. Працаваў у розных жанрах: пейзажны жывапіс, графіка, лінагравюра.

Творы мастака захоўваюцца ў Слуцкім краязнаўчым музеі, знаходзяцца у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Мінскім абласным і Рэспубліканскім Дамах народнай творчасці, музеі Вялікай Айчыннай вайны, фондах Беларускага саюза мастакоў, у музеях і карцінных галерэях Паўладара (Казахстан), Камсамольска-на-Амуры, Шушанскага, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Пензы (Расія), у прыватных і дзяржаўных зборах многіх замежных краін: у інстытуце мастацтваў г. Філадэльфія (ЗША), мастацкай галерэі г. Плевена (Балгарыя), карціннай галерэі «Геккоса» г. Токіа (Японія). Імя Садзіна носіць галерэя мастацтваў у Слуцку.

106-1_Sluck Садин.jpg
садин.jpg
7_Sadin.jpg
Скрыпничэнка.jpg
114_avtoportret_500.jpg

Скрыпнічэнка Георгій Сяргеевіч (12 лістапада 1940 –13 жніўня 2015) – мастак-жывапісец і графік. Займаўся ў народнай студыі выяўленчага мастацтва “Вытокі” Слуцкага ЦДТ. З’яўляўся членам Беларускага саюза мастакоў, акадэмікам Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, станковай і кніжнай графікі.

Адным з першых у беларускім мастацтве звярнуўся да напрамку «сюррэалізм». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах БСМ (усе - Мінск), Слуцкім, Мастоўскім, Лунінецкім краязнаўчых музеях, Магнітагорскім мастацкім музеі, фондах Міністэрства культуры Расіі.

Скрыпничэнка Г_ Букет_ 1972_500.jpg
18.JPG
17.JPG
витка.jpg

Васіль Вітка (16 мая 1911– 5 ліпеня1996) – паэт, празаік, драматург, перакладчык, казачнік, публіцыст, крытык, сатырык, журналіст. Доўгі час працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка», з’яўляўся членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1943 года. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, узнагароджаны міжнародным ганаровым дыпломам імя Х.К. Андэрсена з занясеннем прозвішча ў Ганаровы спіс дацкага казачніка. Яго імя прысвоена Акцябрскай базавай школе Слуцкага раёна.

Юрка Гаврук.jpg

Юрка Гаўрук (23 красавіка 1905–18 лютага1979) – паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў СССР, аўтар зборніка краязнаўчых апавяданняў «Вясковыя рыскі», першай у Беларусі кнігі паэтычных перакладаў «Кветкі з чужых палёў»,  зборніка арыгінальных вершаў і перакладаў «Іскры з крэменя», зборніка выбраных перакладаў паэзіі «Агні ў прасторах», артыкулаў па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу.

изображение_2021-03-02_092135.png

Язэп Дыла (14 красавіка 1880–07 красавіка 1973) – грамадскі дзеяч, літаратар, перакладчык, выпускнік Слуцкай гімназіі. Удзельнічаў у стварэнні 1 студзеня 1919 года Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.  У 20-х гадах мінулага стагоддзя працаваў членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, старшынёй Цэнтрасаюза, старшынёй Дзяржаўнай планавай камісіі Беларусі, кіраўніком камісіі па раяніраванні тэрыторыі рэспублікі, з 1924 года – правадзейны член і вучоны сакратар Інтытута беларускай культуры, загадчык яго секцыі па вывучэнні беларускага мастацтва, дырэктар БДТ-1 (цяпер тэатр імя Янкі Купалы), намеснік загадчыка Белдзяржкіно, з красавіка 1929 года – інспектар галоўнага ўпраўлення мастацтваў Народнага камісарыята асветы. Плённа працаваў у паэзіі, прозе, драматургіі, публіцыстыцы, мастацкім перакладзе.У творчым набытку Язэпа Дылы – кнігі і артыкулы па гісторыі Беларусі, успаміны пра Альгерда Абуховіча, Янку Купалу, Якуба Коласа, Яна Райніса, працы аб тэатральным жыцці Беларусі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў, пераклады з польскай мовы.

Микола Лобан.jpg

 Мікола Лобан (27 кастрычніка 1911 – 28 снежня 1984) – беларускі пісьменнік і мовазнаўца, заслужаны работнік культуры Беларусі, ураджэнец Случчыны. Аўтар аповесці «Іркуцянка», раманаў «На парозе будучыні», «Гарадок Устронь», «Шэметы». Удзельнічаў у складанні «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», «Арфаграфічнага слоўніка»,  «Руска-беларускага слоўніка», «Беларуска-рускага слоўніка». У памяць пра выдатнага пісьменніка і навукоўца Міколу Лобана адна з вуліц горада Слуцка носіць яго імя.

рыгор Мурашка.jpg

  Рыгор Мурашка (1902–1944) нарадзіўся ў вёсцы Бязверхавічы на Случчыне.  У 1926–1929 гадах працаваў адказным сакратаром часопіса «Бальшавік Беларусі», уваходзіў у рэдакцыю часопіса «Маладняк» і ў кіруючыя органы гэтага літаратурнага аб’яднання, у 1930–1933 гадах быў загадчыкам аддзела мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Член Мінскага падполля, партызанскага руху, загінуў  у красавіку 1944 года пры прарыве варожай блакады партызанскай зоны. Аўтар раманаў «Сын», «Салаўі святога Палікара», шматлікіх апавяданняў.

Павел Мисько.jpg

  Павел Місько (14 сакавіка 1931–9 ліпеня 2011) – беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст, драматург, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў СССР.  Найбольш вядомы як аўтар дзіцячых і прыгодніцкіх твораў, казак, фантастычных аповесцей. Сярод яго твораў аповесці «Грот афаліны», «Эрпіды на планеце Зямля», романы «Мора Геродота», «Градобой» «Хлопцы, чые вы будзеце…». Пераклаў на беларускую мову «Мёртвые души» Мікалая Гогаля. Перакладаў з русскай, украінскай, балгарскай, польскай моў.

изображение_2021-03-02_093344.png

   Адам Плуг (23 кастрычніка 1823 –2 лістапада 1903 года) беларускі і польскі пісьменнік, публіцыст, журналіст. Ураджэнец вёскі Замосце на Случчыне, выпускнік Слуцкай гімназіі. Многія творы Адама Плуга напісаны на польскай мове, але заснаваны на фальклорным беларускім матэрыяле – паданнях, казках, песнях. У вершах «Жукаў Барок», «Родная песенька», «Сарока», паэме «Зачараваныя скарбы», аповесцях «Споведзь», «Дзетазабойца», раманах «Дух і кроў», «Афіцыяліст» пісьменнік з любоўю апісаў беларускія краявіды, паказаў цяжкае жыццё сялянства. Аўтар артыкулаў і нарысаў пра культурнае жыццё Беларусі: «Некалькі ўражанняў з падарожжа на Літву», «Уладзіслаў Сыракомля», «Манюшка ў Мінску» і іншых.

Алесь Жук.jpg

   Алесь Жук (1 красавіка 1947) – беларускі пісьменнік, празаік, член Саюза пісьменнікаў СССР. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», часопісаў «Нёман», «Беларусь». Аўтар шматлікіх празаічных твораў «Зоркі над  палігонам», «Паляванне на апошняга жураўля», «Не забывай мяне».

Рыгор Родчанка.jpg

   Рыгор  Родчанка (1929–1994 гг.) – выдатны слуцкі паэт і краязнаўца. Аўтар  кніг “Случчына старасвецкая”, “Старэйшая школа Беларусі”, “Альберт Абуховіч-Бандылі”, напісаў шмат кніг, матэрыялаў у прэсу пра Слуцк і Случчыну. Збіраў па вёсках народныя спевы, шукаў патрэбную інфармацыю па архівах, гутарыў са старажыламі.

Цэраски.jpg
изображение_2021-03-02_095358.png

   Вітальд Цэраскі (9 мая 1849–29 мая 1925) – выпускнік Слуцкай гімназіі, доктар астраноміі, член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі Навук, Член Маскоўского Матэматычнага таварыства, Пачэсны Член Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды, дырэктар абсерваторыі і прафесар кафедры астраноміі маскоўскага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя                       М.В. Ламаносава. Аўтар шматлікіх адкрыццяў у астраноміі і астрафізіцы. Яго імя носіць кратар на Луне і малая планета 807 Ceraskia.  5 лістапада ў Слуцкай гімназіі адбылося адкрыццё памятнай дошкі ў гонар Вітальда Цэраскага.

косберг.jpg

    Сямён Косберг (1 кастрычніка 1903–3 студзеня 1965) – авіяканструктар, эксперт у галіне авіяцыйных і ракетных рухавікоў, доктар тэхнічных навук, Герой сацыялістычнай працы. Унёс асабісты ўклад у падрыхтоўку першага палёта Юрыя Гагарына.

bottom of page